1661 г., зіма |
|
У наваколлі Дрывятаў размяшчаліся часці жамойцкай дывізіі вялікага
гетмана літоўскага Міхала Казіміра Паца. |
1666 г., 1 лістапада |
|
У наваколлі Дрысвятаў размяшчаўся полк войскаў ВКЛ пад камандаваннем
С. Чарняўскага, які прычыніў вялікія шкоды мясцовым жыхарам.
|
1682 г., 16 снежня |
|
Ад імя тагачаснага дзяржаўцы Дрысвяцкага ключа Казіміра Сапегі, гетмана
ВКЛ, выдадзена ўстава мяшчанам, паводле якой у Дрысвятах устанаўліваліся
штотыднёвыя таргі, парадак гандлю рыбай, а жыхарам пад пагрозай штрафу
прадпісвалася наведваць храмы Божыя. |
1725 г. |
|
У мястэчку ўзведзены новы драўляны касцёл, асвечаны ў імя святых Пятра і
Паўла. Працягваў дзейнічаць і стары касцёл на востраве. |
1748 г. |
|
Пры касцёле ксяндзом Бельскім заснавана брацтва Божага цела з мэтай
прапаганды і дабрачыннай дзейнасці. |
1762г. |
|
Паводле інвентара ў Дрысвятах налічвалася 39 дымоў ці каля 260 жыхароў. |
1780 г. |
|
Дрысвяцкі ключ перастаў быць дзяржаўным уладаннем. У залік пагашэння
дзяржаўнага доўгу Рэчы Паспалітай Радзівілам (2 млн. злотых) Сойм прымае
рашэнне перадаць ключ у прыватную ўласнасць Каралю Радзівілу. |
1781г. |
|
Складзена буйнаівштабная геаграфічная карта Дрысвяцкага ключа. |
1781г. |
|
Упершыню згадваецца Дрысвяцкая парафіяльная школа. Навучалася 15
дзяцей (4 са шляхты. 6 з мяшчан. 5 з сялян). |
1783 г. |
|
У Дрысвятах надчвалася 16 яўрэяў, існаваў прыкагалак |
1790 г, |
|
Уладальнікам Дзысвяцкага кхюча стаў вядомы грамадскі і дзяржаўны дзеяч,
мемуарыст, кампазітар Міхал Клеафас Агінскі. |
1794г.,19сакавіка |
|
М. К. Агінскі прадае Дрысвяцкі ключ за 2 млн. 100 тыс злотых Яну Нікадзіму Лалацінскаму. |
1794 г. |
|
Дрысвяты, асабліза касцёл і плябанія, моцна пацярпелі пры падаўленні
паўстання. |
1812г. |
|
Праз Дрысвяты драходзілі корпус расійскай арміі пад кашндаваннем П.
Вітгенштэйна і корпус арміі Напалеона пад камандаваннем М. Нэя. |
30-40-я гг.ХІХст. |
|
На каталіцкіх могілках мястэчка ўзводзіцца мураваная капліца, знішчаная ў
гады першай сусветнай вайны. |
1846 г., 15 студзеня |
|
Улады дазволілі ўладальніку Дрысвятаў Антону Лапацінскаму праводзіць у
мястэчку тры кірмашы ў год і штотыднёвыя таргі па чацвяргах. |
Другая палова XIX ст. |
|
Дрысвяты становяцца валасным цэнтрам у складзе Новааляксандраўскага
павета Ковенскай губерніі. |
Канец 50-х гг. XIX ст. |
|
У Дрысвятах згадваецца яўрэйская школа. |
Сярэдзіна XIX ст. |
|
У Дрысвятах згадваецца тайная польская школа. |
1862 г. |
|
У мястэчку мелася 12 двароў, 174 жыхары. |
1863 г, 5 мая |
|
Дрысвяты сустрэлі паўстанцкі атрад Яна Ельскага-Ёдкі ўрачыстам набажэнствам у касцёле. |
1864 г. |
|
Дрысвяцкі ксёндз Раюнец адпраўлены ўладамі на катаріу за ўдзел у паўстанні. |
1864 г. |
|
За падтрымку паўстання ўлады прымушаюць Ганну Лапацінскую прададь
маёнтак Дрысвяты і высылаюць яе ў Тамбоўскуто губерню. |
1892 г. |
|
У Дрысвятах пачала працаваць прыватная аптэка |
1896 г, 26 ліпеня |
|
На тэрыторыі Дрысвяцкай воласці прайшоў моцны град, які пашкодзіў
пасеваў ва 1900 руб. |
1897 г. |
|
Паводле дадзеных першага агульнарасійскага перапісу ў Дрысвятах
налічвалася 496 жыхароў. |
1897 г. |
|
У Дрысвятах адчыніліся паштова-тзлеграфнае адцзяленне і ашчадна-
пазычковая каса. |
Пачатак ХХ ст. |
|
Жыхары Дрысвятаў Зільберман і Фрыдман былі аштрафаваны ўладамі за
навучанне дзяцей рэлігіі на яўрэйскай мове. |
1904 г. |
|
У Дрысвятах адчынілася чайная Ковенскага папячыцельства аб народнай
цвярозасці. |
1905г.,24ліпеня
|
|
Урачыстае адкрьццё Дрысвяцкага праваслаўнага прыходу. |
1907г.,16 верасня |
|
Урачыстае асвячэнне новай мураванай царквы ў імя святых Пятра і Паўла. |
1909 г. |
|
У Дрысвятах быго 79 двароў, налічвалася 259 мужчын, 267 жанчын, дзейнічалі: касцёл, царква, сінагога, валасное праўленне, народнае вучылішча, аптэка, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, ашчадвая каса, 6 драўляных і 1 мураваная лаўкі, карчма. |
1912 г., 15 кастрычніка
|
|
Пачала дзеннічаць ткацкая школа, створаная па ініцыятыве ксяндза Ф. Міхалоўскага. Школу стала паведваць 20 вучаніц. Акрамя гэтага ў Дрысвятах дзейнічалі секцыі па вырабу кошыкаў, гузікаў, рыбацкіх сетак, капелюшоў з саломы. |