Хроніка гісторыі Дрысвятаў лiст 1

II - I стст. да н. э. На гарадзішчы вострава Замак існавала паселішча днепра-дзвінскай культуры.
Х-ХIIIстст. На гарадзішчы існавала ўмацаванае паселішча Полацкага княства.
ХІ-ХIIIстст. Побач з гарадзішчам існавала селішча. Разам яны ўтваралі паселішча гарадскога тыпу невадомае па пісьмовых крыніцах.
Паміж 1234 -1240 гг. Каля возера Дрысвяты адбылася сутычка паміж крыжакамі, якіх узначальваў магістр Інфляндскага ордэна Эрвст, і войскамі Літвы. Аб гэтай падзеі, невядомай з іншых крыніц, паведамляе гісторык XVI ст. М. Стрыйкоўскі ў сваёй вершаванай хроніцы.
Канец ХIII - XIV стст. Паводле некаторых меркаванняў, Дрысвяты і наваколле былі поўнасцю разбураны наездамі крыжакаў.
1402 г. У дадатку да пагаднення вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы, заключанага з крыжацкім ордэнам, упершыню згадваецца Дрысвяцкі замак.
Пач. XV ст. Адбыўся напад крыжакаў на Браслаўшчыну, які зафіксаваны ў скарзе на дзеянні рыцараў супраць ВКЛ 1413 г. Сярод пацярпелых мясцовасцей названы і Дрысвяты.
1413 г. Адбылося падарожжа фламандскага рыцара Жыльбера дэ Лянуа. Паводле пашыранага меркавання падарожнік прьпыняўся ў Дрысвяцкім замку.
1500 г., 28 кастрычніка Дрысвяты наведалі вялікі князь літоўскі Аляксандр Ягелончык і яго жонка Алена.
1514г., лютага Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт 1 падісвае фундуш Дрысвяцкаму касцёлу «Маткі Божое». У дакуменце паселішча ўпершыню названа «местом».
Каля1514 г. Для Дрысвяцкага касцёла быў напісаны абраз «Пакланенне вешчуноў» - унікальны шэдэўр мастацтва Беларусі эпохі Рэнесансу. Твор зберагаецца ў музеі старажытнага беларускага мастацтва ў Мінску.
1514 г.,лдстапад Атрад маскоўскіх войскаў атрымаў загад накіравацца «к Бряславлю і к Дрысвяту».
1517 г., І6 сакавіка Праз Дрысвяты праехаў вядомы дыпламат і падарожнік Сігізмунд Герберштэйн.
1533 г. У крыніцах упершыню згадваюцца дрысвяцкія баяры - ваенна-служылыя людзі, якія атрымлівалі зямельныя надзелы ў наваколлі возера Дрысвяты ўзамен за абавязак несці вайсковую службу ў замку.
Першая палова XVI ст. 1549 г. У Кракаўскім універсітэце вучыўся студэнт з Дрысвятаў.
1557 г. Гарнізон Дрысвяцкага замка ўзмоцнены атрадам у 100 драбаў пад камандаваннем Заклічэўскага.
1561 г. У замку размяшчаецца дадатковы гарнізон з конных польскіх жаўнераў.
1562 г. У Венецыі выходзіць карта Польшчы Г. Гашгольдзі, на якой абазначаны Дрысвяты.
1578 г. Выходзіць першае лацінамоўнае выданне кнігі А. Гваніні «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі», у якой сярод важнейшых замкаў Віленскай зямлі названы і Дрысвяцкі.
1579 г. Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Стэфан Баторы пацверджвае старажытныя прывілеі дрысвяцкім баярам Стэфану і Якубу Пашавічам.
1590 г., май
Канец ХVІ- ст.
Праз Дрысвяты праязджаў нямецкі падарожнік Ёган Вундэрэр. Дрысвяцкі замак страчвае ваеннае значэнне і паступова прыходзіць у заняпад.
1611 г. На востраве ўзводіцца новы будынак касцёла замест абвятшалага старога, фундаванага ў 1514г.
1622 г. Складзены інвентар Дрысвяцкай воласці, які ўтрымлівае апісанне руінаў замкавых умацаванняў, двара, дае ўяўденне аб структуры мястэчка, утрымлівае прозвішчы ўсіх яго гаспадароў.
Першая палова XII ст. Пажар на востраве знішчыў забудову мястэчка. Ацалеў толькі будынак кастёла. Мятэчка і двор былі адбудаваны на беразе возера.
Першая палова XII ст. Вядомым картографам Ю. Нарановічам-Нароньскім створаны план вострава Замак.
1655 г. Дрысвяты і наваколле былі спустошаны шведскімі войскамі



Далей >>>