|
Крызіс Вялікага княства Літоўскага На другой старонцы пра паўстанне 1794 г. ў дэталях. >>>>>
Пасля разбуральных і спусташальных войнаў XVII ст. пачаўся заняпад Рэчы Паспалітай, у тым ліку і яе федэратыўнай часткі - Вялікага княства Літоўскага. Краіна ўсё больш скатвалася ў багну безуладдзя, анархіі, страчвала былую моц, павагу суседніх дзяржаў. У палітычным жыцці на першыя ролі выходзяць разнастайныя
магнацкія роды, якія варожылі паміж сабой за ўплыў у дзяржаве, утваралі кааліцыі з мэтай дасягнуць перамогі над сапернікамі. Інтарэсы краіны пры гэтым ігнараваліся. У другой палове 80-х гг, XVII ст. найбольш акрэслілася процістаянне Сапегаў, якія разлічвалі захапіць уладу ў Вялікім княстве Літоўскім, і кааліцыяй шляхты, якая групавалася вакол Агінскіх і Вішнявецкіх. Супрацьстаянне перарасло ў сапраўдную грамадзянскую вайну. Рабаваліся і разбураліся ўладанні сапернікаў, у сутычках гінулі людзі. У прыватнасці, моцна пацярпелі і вялікія ўладанні Сапегаў на Браслаўшчыне, асабліва наваколле Друі.
У
1700 г. непадалёку ад м. Алькенікі каля Вільні адбылася вялікая бітва наміж войскамі варагуючых партый. Прыхільнікі Сапегаў, сярод якіх была і асобная браслаўская харугва, пацярпелі паражэнне. Мноства людзей было пасечана ў бязлітаснай бойцы.
Знясіленая краіна станавілася арэнай баявых дзеянняў іншых дзяржаў, да таго ж варагуючыя групоўкі часта звярталіся па дапамогу да чужаземцаў. У Паўночнай вайне, значная частка падзей якой адбывалася на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, Сапегі прынялі бок шведаў, Агінскія і Вішнявецкія арыентаваліся на Расію. Аднак войскі абедзвюх дзяржаў бязлітасна рабавалі землі і насельніцтва княства. У 1702 г. партыя Агінскіх і Вішнявецкіх заключыла пагаднеіше з расійскім бокам, паводле якога Расія абяцала ваенную і фінансавую дапамогу. У залог аддавалася Друя з наваколлем, якая належыла Сапегам, але на той час імі не кантралявалася. Неўзабаве тут размясціліся тры конныя расійскія палкі, потым і іншыя падраздзяленні. Мясцовыя жыхары моцна пакутвалі ад рабаўнікоў. Асабліва адзначыўся атрад Р. Агінскага, у складзе якога былі і татары. Страты, прычыненыя толькі Друі, былі ацэнены ў 25 тыс. фларэнаў. Моцна пацярпела наваколле Дрысвят.
За перыяд з 1698 г. па 1708 г. страты сярод сялян склалі 232 930 тыс. злотых, сярод зямял - 96 440 тыс. злотых, у мястэчку - 63 825 тыс. злотых. У асноўным іх нанеслі пматлікія вайсковыя атрады, якія размяшчаліся тут. Падобнае бедства напаткала і многія іншыя мястэчкі Браслаўшчыны.
Для выратавання краіны патрэбны былі рашучыя меры і ў галіне эканомікі, і ў палітычнай сферы. Аднак крызіс, які ў канцы XVIII ст. абумовіў ліквідацыю дзяржавы, працягваў паглыбляцца. На Браслаўшчыне знаходзім усе прыкметы гэтага крызісу і занядбаны стан мястэчак, і міжусобіцы паміж прыхільнікамі розных партый, і беззаконне.
У канцы XVIII ст. на тэрыторыі Браслаўскага павета налічвалася 21 мястэчка. У межах сучаснага Браслаўскага раёна іх было 10: Браслаў, Друя, Відзы, Дрысвяты, Іказнь, Опса, Слабодка, Угар, Замошша, Плюсы. Магдэбургскія правы мелі Браслаў, Друя, Угар. Амаль усе яны мала чым адрозніваліся ад вёсак, не сталі сапраўднымі цэнтрамі гандлю і рамёстваў , вельмі марудна развіваліся . Браслаў у 1649 г. меў 120 дымоў, у 1794 г. 68 дымоў, каля 480 жыхароў, Дрысвяты ў 1722 г. 52 дымы, у 1762 г. 36 дымоў. Невялічкімі ў канцы XVIII с.т. былі і астатнія мястэчкі: Відзы - 182 дымы (1792 г.), Угар - 48 дымоў (1792 г.), Іказнь - 19 дымоў (1790 г.).
Выключэннем была Друя, развіццю якой спрыяла зручнае размяшчнне на беразе Заходняй Дзвіны. Мястэчка хоць і пацярпела ў час войнаў XVII - пач. XVIII ст. і налічвала ў 1725 г. 116 дамоў супраць 306 у 1643 г., здолела аднавіцца. У 1790 г. тут ужо было 503 дымы, 3400 жыхароў. Горад упрыгожвалі шматлікія мураваныя і драўляныя цэрквы і манастыры, палац Сапегаў, ратуша, меліся 13 камяніц, свая пажарная ахова, праводзіліся работы па брукаванню вуліц.
3 трох мястэчак Браслаўшчыны, якім было пададзена магдэбургскае права (Браслава, Угара, Друі), толькі ў Друі мелася паўнавартаснае гарадское самакіраванне з абраным гараджанамі магістратам, праўда, залежачым ад уладальнікаў паселішча. У маленькіх мястэчках, якімі з'яўляліся Браслаў і Угар, магдэбургскае права заключалася толькі ў пэўных прывілеях для жыхароў. Па шэрагу прычын яно ніяк не адбілася на развіцці мястэчак. Менавіта таму Сойм 1776 г. скасаваў магдэбургскае права для невялікіх мястэчак краіны. Супраць гэтага рашэння выступілі жыхары мястэчак і дабіліся вяртання старых прывілеяў, прадугледжаных магдэбургскім правам. У 1792 г. адноўленыя прывілеі атрымалі Браслаў і Угар, былі зацверджаны гербы гэтых мястэчак. Аднак прывілеі для Браслава і Угара ўжо не мелі практычнага значэння, бо неўзабаве дзяржава прыпыніла сваё існаванне.
Былі на Браслаўшчыне і свае варагуючыя партыі. Шырокі розгалас мела суперніцтва партый Струтынскіх і Цеханавецкіх у сярэдзіне XVII ст. Процістаянне паміж імі нават прывяло да забойства, якое разбіралася ў вышэйшых судовых інстанцыях. Партыю Цеханавецкіх падтрымлівалі Ваўжэцкія - прадстаўнікі багатага і ўплывовага роду, які асеў на Браслаўшчыне з XVI ст. Некаторыя з іх праславіліся буйным норавам і свавольствамі. У 1754 г. Антон Ваўжэцкі даў багаты фундуш езуітам, якія пад Відзамі ўзвялі некалькі будынкаў. Сын Антона Ваўжэцкага Аляксандр зрабіў напад на ўладанне езуітаў, дашчэнту яго абрабаваў, выгнаў усіх манахаў. Бенедыкт Ваўжэцкі ў 1792 г. пасля спрэчак з манахамі-канонікамі латэранскімі гвалтам адабраў у іх 3 тыс. дзесяцін зямлі. Калі манахі асмеліліся паскардзіцца, Б. Ваўжэцкі паслаў на іх узброены атрад. У гэты ж перыяд сваякі Бенедыкта - Станіслаў, Ян і Аляксандр Ваўжэцкія праславіліся на ўвесь павет узброенымі наездамі на ўладанні суседзяў.
Не менш скандальную вядомасць на
Браслаўшчыне меў граф Мікалай Мануццы, венецыянец, тыповы авантурыст, які пасля блуканняў па манаршых дварах Еўропы затрымаўся пры двары Станіслава Аўгуста, апошняга караля Рэчы Паспалітай. За адну далікатную паслугу, аказаную каралю,
Мануццы ў 1770 г. атрымаў ва ўладанне Опсаўскае староства. Граф здолеў пасварыцца з усімі суседзямі, паказаў
сябе як жорсткі прыгнятальнік сялян,
які ігнараваў усялякую законнасць.
Паказальна расправа Мануццы над жыхарамі мястэчка Угар, якое карысталася магдэбургскім правам. Граф задумаў ліквідаваць прывілеі местачкоўцаў, якіх на той час налічвалася
каля 350. Калі ж яму было аказана
супраціўленне, то шляхам тэрору,
подкупу, падманаў, непрыхаваных рабункаў імкнуўся дасягнуць пастаўленай мэты і прымусіць падпарадкавацца. Урэшце рэшт М. Мануццы спаліў
мястэчка, а жыхароў перасяліў на другі бок возера, каля маентка Богіна. Усе
скаргі местачкоўцаў аказаліся марнымі ва ўмовах крызісу дзяржавы і бязуладдзя.
Унутранымі цяжкасцямі Рэчы Паспалітай карысталіся яе суседзі, якія сталі адкрыта ўмешвацца ў справы краіны. Напрыклад, Расія патрабавала надання праваслаўнаму насельніцтву Рэчы Паспалітай аднолькавых правоў з католікамі. Такое рашэнне было прынята. Яно было справядлівым пасутнасці, аднак прымалася пад націскам іншай краіны.
29.2.1768 г. паўстала Барская канфедэрацыя, якая аб'яднала тых, хто быў абураны ўмяшаннямі ва ўнутраныя снравы краіны. Абуральны выпадак здарыўся ў Варшаве, дзе расійскі пасол Рэпнін загадаў арыштаваць і вывезці ў Расію групу праціўнікаў царызму. Ў іх ліку быў браслаўскі шляхціч, уладальнік маентка Лушнева Юзэф Копаць. 7.9.1768 г. канфедэрацыя паўстае і ў Браславе, аднак з-за прысутнасці у павеце расійскіх войск яна не была актыўнай. Пазней становішча змянілася. 1.7.1771 г. абвяшчаецца новы акт канфедэрацыі. У Браслаўскім павеце адбылося некалькі сутычак канфедыратаў з расійскімі войскамі, найбольш значная з іх мела месца пад Відзамі. 23.9.1772 г. асноўныя сілы барскіх канфедыратаў, якія ўзначальваў М. Агінскі непадалёку ад Баранавіч пад Сталовічамі пацярпелі паражэнне ад войск А. Суворава. У баі браў удзел і атрад канфедэратаў Браслаўскага павета.
Барская канфедырацыя была скарыстана суседнімі дзяржавамі як падстава першага падзелу Рэчы ІІаспалітай. У ім прьнялі ўдзел тры дзяржавы: Расія, Прусія і Аўстрыя. Прагрэсіўна настроеная частка грамадства шукала шляхі выратавання дзяржавы, дабівалася ажыццяўлення палітычных і эканамічных рэформаў.
На тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага былі накіраваны войскі пад камандаваннем Крачутнікава, які 18 мая 1792 г. выдаў у Полацку адозву, дзе адзначыў, што яго войскі накіроўваюцца для аховы інтарэсаў абывацеляў краіны (!). 23 мая 1792 г. праз Заходнюю Дзвіну на Браслаўшчыну пераправіўся атрад генерал-лейтэнанта Далгарукава. 25 мая ён меў сутыкненне з паўстанцкім атрадам пад Опсай, які налічваў каля 300 чалавек. Паўстанцы былі разбіты, згубіўшы 57 чалавек забітымі. 60 паўстанцаў і афіцэр Мілашэвіч трапілі ў палон. На наступны дзень Далгарукаў загадаў сабраць у Браслаў для падпісання акта далучэння да Таргавіцкай канфедэрацыі абывацеляў Браслаўскага павета. Дакумент падпісала 14 чалавек. Вайсковы атрад Далгарукава распачау рабункі, незаконныя паборы на Браслаушчыне. Агулыіыя страты склалі 35 828 тыс. злотых. Пацярпелі значна Дрысвяты, Друя. Пазней на Браслаўшчыне пабывалі іншыя вайсковыя расійскія атрады.
На здымку Т. Касцюшка
Войскі Таргавіцкай канфедэрацыі пры замежнай дапамозе здолелі захапіць уладу на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
Былі адменены ўсе прагрэсіўныя рэформы чатырохгадовага Сойму, Канстытуцыя 3 мая. Таргавіцкая канфедэрацыя падрыхтавала умовы новага паделу Рэчы Паспалітай, які адбыўся 23.1.1793 г. Мяжа падзелу непасрэдна закранула тзрыторыю Браслаўскага павета. Яна прапіла па лініі Друя - Іказнь - Замошша - Казяны. Гэтыя мястэчкі і землі адышлі да Расійскай імперыі. Заходняя частка павета з Браславам, Відзамі, Дрысвятамі засталася ў складзе Рэчы Паспалітай.
У
верасні 1793 г. Гродзенскі сойм зацвердзіў другі падзел краіны. У адной з пастаноў сойма з рэшткаў Браслаўскага павета, а таксама паветаў Свянцянскага і Вілкамірскага ўтварылася асобнае Браслаўскае ваяводства (ваяводам быў прызначаны М. Касакоўскі).Патрыятычныя сілы краіны не маглі пагадзіцца з існуючым становішчам. Выйсце з яго яны бачылі ва ўзброеным паўстанні. 24 сакавіка 1794 г. ў Кракаве быў абвешчаны Акт паўстання, паводлі якога яго начальнікам назначаўся Тадэвуш Касцюшка. Адначасова ўтвараецца паўстанцкі ўрад - Найвышэйшая Нацыянальная Рада.
Наступная старонка >>>
|
|