| Перад 1915 г. |
|
Арганізавана Дрысвяцкае Таварыства сельскай гаспадаркі. Ініцыятарам яго
стварэння таксама быў ксёндз Ф. Міхалоўскі. |
| 1915 г. |
|
У мястэчку арганізавана пажарная дружына. |
| 1915 г., каля 11 верасня |
|
Дрысвяты захоплены часцямі нямецкай арміі. |
| 1915 г., 12 верасня |
|
Падраздзяленнямі конніцы генерала Скарападскага немцы выбіты з мястэчка. |
| 1915 г., верасень-кастрычнік |
|
Прадягваліся жорсткія баі ў наваколлі возера Дрысвяты. |
| 1916 г., восень |
|
Рыхтавалася Дрысвяцкая наступальная аперацыя, якая ў апоші момант была
адменена. |
| 1918 г., люты
|
|
Дрысвяты і наваколле акупаваны нямецкімі войскамі. |
| 1918 г., снежань |
|
Пачаў дзейнічаць Дрысвяцкі ваенна-рэвалюцыйны камітэт. |
| 1919г.,24 жніўня |
|
Дрысвяты займаюць польскія войскі. |
| 1919 г., 6 кастрычніка |
|
У маёнтку Мілюнцы адбыўся першы агульны сход жыхароў Дрысвяцкай гміны. |
| 1921 г. |
|
У Дрысвятах налічвалася 27 двароў, 191 жыхар. |
| 1927 г. |
|
Пачалося будаўніцтва драўлянага касцёла. Працай кіраваў аўтар праекта,
выдатны беларускі архітэктар Лявон Вітан-Дубейкаўскі. |
| 1929 г. |
|
Завяршылася будаўніцтва касцёла. |
| 1931 г. |
|
Мястэчка мела 74 двары, 375 жыхароў. |
| 1931г.,29 чэрвеня |
|
Праз Дрысвяты праязджаў прэзідэнт Польшчы I. Масьціцкі, які каля
в.Пашавічы меў сустрэчу са стараверскім насельніцтвам. |
| 1939 г., восень |
|
Дрысвяты і наваколле ўвайшлі ў склад БССР. |
| 1940 г., 15 студзеня
|
|
Арганізаваны Дрысвяцкі сельсавет у складзе Відзскага раёна Вілейскай вобласці. |
| 1940 г., лістапад |
|
У Дрысвятах арганізаваны калгас імя Молатава.
|
| 1941 г., канец чэрвеня
|
|
Дрысвяты акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі. |
| 1942 г. |
|
Савецкімі партызанамі па-зверску забіты праваслаўны святар Анатоль Серпаў.
|
| 1944 г., красавік |
|
Сфармавана 24-я брыгада Арміі Краёвай «Дрысвяты" (камандзір К. Краўзе). |
| 1944 г., 4 ліпеня |
|
141-ы гвардзейскі стралковы полк вызваліў Дрысвяты, але неўзабаве быў адкінуты на ўсход. |
| 1944 г., 11 ліпеня |
|
Дрысвяты і наваколле канчаткова вызвалены часцямі 166-й стралковай
дывізіі. |
| 1944 г, 20 ліпеня |
|
Непадалёку ад Дрысвятаў гераічна загінуў разведчык Веніамін Зайцаў, Герой
Савецкага Саюза. |
| 1951 г.,21 лістапада |
|
У Дрысветах адбыўся сход прадстаўнікоў трох суседніх калгасаў Беларусі,
Літвы і Латвіі, на якім прыняга рашэнне аб будаўніцтве Дрысвяцкай ГЭС. |
| 1952 г., 8 чэрвеня |
|
Урачыстае адкрыццё будоўлі, у якім брала ўдзел больш за 3 000 чалавек. |
| 1953 г., 19 ліпеня |
|
Урачыстае адкрыццё ГЭС «Дружба народаў». |
| 1955 -1956 гг. |
|
Археолагам Л. Аляксеевым праведзены першыя навуковыя даследванні
гарадзішча на востраве Замак. |
| 1957 г., 22 ліпеня |
|
Калгас імя Молатава перайменаваны ў калгас «1-га Мая». |
| 1959 г., 27 сакавіка |
|
Да Дрысвяцкага сельсавета былі далучаны паселішчы скасаванага
Сястрэнскага сельсавета. |
| 1971 г. |
|
У Дрысвятах было 99 двароў, 275 жыхароў. |
| 1991 г. |
|
Адкрыты ўнікальны археалагічны помнік - грунтовы могільнік XI - ХІІІ ст ст.
каля вёскі Пашавічы, які з'яўляўся некропалем гарадскога паселішча на
востраве Замак. |
| 1998 г. |
|
«Летапіс вёскі Дрысвяты», складзены вучнямі Дрысвяцкай школы, заняў ІІ
месца на рэспубліканскім конкурсе. |
| 1999 г. |
|
Паводле матэрыялаў перапісу ў Дрысвятах пражывае 375 чалавек. |