Хроніка гісторыі Дрысвятаў лiст 2

1661 г., зіма У наваколлі Дрывятаў размяшчаліся часці жамойцкай дывізіі вялікага гетмана літоўскага Міхала Казіміра Паца.
1666 г., 1 лістапада У наваколлі Дрысвятаў размяшчаўся полк войскаў ВКЛ пад камандаваннем С. Чарняўскага, які прычыніў вялікія шкоды мясцовым жыхарам.
1682 г., 16 снежня Ад імя тагачаснага дзяржаўцы Дрысвяцкага ключа Казіміра Сапегі, гетмана ВКЛ, выдадзена ўстава мяшчанам, паводле якой у Дрысвятах устанаўліваліся штотыднёвыя таргі, парадак гандлю рыбай, а жыхарам пад пагрозай штрафу прадпісвалася наведваць храмы Божыя.
1725 г. У мястэчку ўзведзены новы драўляны касцёл, асвечаны ў імя святых Пятра і Паўла. Працягваў дзейнічаць і стары касцёл на востраве.
1748 г. Пры касцёле ксяндзом Бельскім заснавана брацтва Божага цела з мэтай прапаганды і дабрачыннай дзейнасці.
1762г. Паводле інвентара ў Дрысвятах налічвалася 39 дымоў ці каля 260 жыхароў.
1780 г. Дрысвяцкі ключ перастаў быць дзяржаўным уладаннем. У залік пагашэння дзяржаўнага доўгу Рэчы Паспалітай Радзівілам (2 млн. злотых) Сойм прымае рашэнне перадаць ключ у прыватную ўласнасць Каралю Радзівілу.
1781г. Складзена буйнаівштабная геаграфічная карта Дрысвяцкага ключа.
1781г. Упершыню згадваецца Дрысвяцкая парафіяльная школа. Навучалася 15 дзяцей (4 са шляхты. 6 з мяшчан. 5 з сялян).
1783 г. У Дрысвятах надчвалася 16 яўрэяў, існаваў прыкагалак
1790 г, Уладальнікам Дзысвяцкага кхюча стаў вядомы грамадскі і дзяржаўны дзеяч, мемуарыст, кампазітар Міхал Клеафас Агінскі.
1794г.,19сакавіка М. К. Агінскі прадае Дрысвяцкі ключ за 2 млн. 100 тыс злотых Яну Нікадзіму Лалацінскаму.
1794 г. Дрысвяты, асабліза касцёл і плябанія, моцна пацярпелі пры падаўленні паўстання.
1812г. Праз Дрысвяты драходзілі корпус расійскай арміі пад кашндаваннем П. Вітгенштэйна і корпус арміі Напалеона пад камандаваннем М. Нэя.
30-40-я гг.ХІХст. На каталіцкіх могілках мястэчка ўзводзіцца мураваная капліца, знішчаная ў гады першай сусветнай вайны.
1846 г., 15 студзеня Улады дазволілі ўладальніку Дрысвятаў Антону Лапацінскаму праводзіць у мястэчку тры кірмашы ў год і штотыднёвыя таргі па чацвяргах.
Другая палова XIX ст. Дрысвяты становяцца валасным цэнтрам у складзе Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерніі.
Канец 50-х гг. XIX ст. У Дрысвятах згадваецца яўрэйская школа.
Сярэдзіна XIX ст. У Дрысвятах згадваецца тайная польская школа.
1862 г. У мястэчку мелася 12 двароў, 174 жыхары.
1863 г, 5 мая Дрысвяты сустрэлі паўстанцкі атрад Яна Ельскага-Ёдкі ўрачыстам набажэнствам у касцёле.
1864 г. Дрысвяцкі ксёндз Раюнец адпраўлены ўладамі на катаріу за ўдзел у паўстанні.
1864 г. За падтрымку паўстання ўлады прымушаюць Ганну Лапацінскую прададь маёнтак Дрысвяты і высылаюць яе ў Тамбоўскуто губерню.
1892 г. У Дрысвятах пачала працаваць прыватная аптэка
1896 г, 26 ліпеня На тэрыторыі Дрысвяцкай воласці прайшоў моцны град, які пашкодзіў пасеваў ва 1900 руб.
1897 г. Паводле дадзеных першага агульнарасійскага перапісу ў Дрысвятах налічвалася 496 жыхароў.
1897 г. У Дрысвятах адчыніліся паштова-тзлеграфнае адцзяленне і ашчадна- пазычковая каса.
Пачатак ХХ ст. Жыхары Дрысвятаў Зільберман і Фрыдман былі аштрафаваны ўладамі за навучанне дзяцей рэлігіі на яўрэйскай мове.
1904 г. У Дрысвятах адчынілася чайная Ковенскага папячыцельства аб народнай цвярозасці.
1905г.,24ліпеня Урачыстае адкрьццё Дрысвяцкага праваслаўнага прыходу.
1907г.,16 верасня Урачыстае асвячэнне новай мураванай царквы ў імя святых Пятра і Паўла.
1909 г. У Дрысвятах быго 79 двароў, налічвалася 259 мужчын, 267 жанчын, дзейнічалі: касцёл, царква, сінагога, валасное праўленне, народнае вучылішча, аптэка, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, ашчадвая каса, 6 драўляных і 1 мураваная лаўкі, карчма.
1912 г., 15 кастрычніка Пачала дзеннічаць ткацкая школа, створаная па ініцыятыве ксяндза Ф. Міхалоўскага. Школу стала паведваць 20 вучаніц. Акрамя гэтага ў Дрысвятах дзейнічалі секцыі па вырабу кошыкаў, гузікаў, рыбацкіх сетак, капелюшоў з саломы.

Назад   Далей