|
ТЭКСТ МЕМАРЫЯЛЬНАЙ ПЛІТЫ Ў ГОНАР Т. ВАЎЖЭЦКАГА, ЯКАЯ ЗНАХОДЗІЦЦА Ў ВІЛЕНСКІМ КАФЕДРАЛЬНЫМ САБОРЫ
Святой памяці Томаша Ваўжэцкага з Скшэтушава Расійскай Імперыі і Царства Польскага, з шчырых меркаванняў сенатара Царства Польскага, служачага Імператарскага двара і лепшага служыцеля справядлівасці, з саслоўя канонікаў, услаўленага ўшанаваннямі і ўзнагародамі Святога Станіслава, Белага Арла, Св. Аляксандра Неўскага і Св. Уладзіміра 1й ступені, які прысвяціў усё сваё жыццё выкананню асабістага і грамадзянскага абавязку, дастойнага чалавека і цудоўнага грамадзяніна, дапамагаў Радзіме парадамі, фінансамі, зброяй і абараняў яе, падбадзёрваў суайчыннікаў верай, аўтарытэтам, справядлівасцю, суцяшаў бедных і няшчасных матэрыяльна міласьцівымі дарэньнямі, усіх сваіх сяброў абкружаў дабразычлівасцю, любоўю, чалавечнасцю і клапаціўся аб іх, які пражыў 63 гады і 5 жніўся года Божага 1816 адыйшоў да нябесных жыхароў.
Пахаваў журботны брат.
Пераклад з латыні М. У. Валашчук
|
|