|
АБВЯШЧЭННЕ НАЧАЛЬНІКАМ УЗБРОЕНЫХ СІЛАЎ ГРАМАДЗЯНІНА ВАЎЖЭЦКАГА НА МЕСЦА ГРАМАДЗЯНІНА КАСЦЮШКІ
12 кастрычніка 1794 г.
Найвышэйшая Нацыянальная Рада... на месца гр. Тадэвуша Касцюшкі, які ў баі 10 кастрычніка найнешчаслівейшым чынам узяты ў палон, гр. Томаша Ваўжэцкага, генерал-лейтэнанта паводле паўнамоцтваў Акта Паўстання, начальнікам узброеных сіл абвяшчае. Пакуль жа ён пачне выконваць свае абавязкі, паводле таго ж Акта, гр. Зайончык, генерал-лейтэнант камендантам войск Рэчы Паспалітай прызначаем і падпарадкоўвацца яму ўсіх камендантаў войск абавязваем.
Друкуецца па кн.: Аkty роwstanіа Kosciuszki. Кrakow, 1918, m. II. сz. II. s. 233,
Пераклад з польскай мовы.
|
|