|
Вянцэслаў Пелікан
3 Браслаўшчынай звязаны апошні перыяд жыцця Вянцэслава Пелікана, выдатнага дзеяча медыцынскай навукі Расіі XIX ст. Ён памёр і быў пахаваны ў маёнтку Пеліканы непадалёку ад Опсы.
Нарадзіўся В. Пелікан 11 верасня 1790 г. ў Слоніме, дзе яго бацька працаваў кіраўніком прыдворнага аркестра князя Міхайла Казіміравіча Агінскага. Род Пеліканаў паходзіў з дробнай беларускай шляхты. Першапачатковую адукацыю В, Пелікан атрымаў у школах Слоніма і Маладзечна, у 1809 г. стаў студэнтам Пецярбургскай медыкахірургічнай акадэміі. У 1813 г. Ён скончыў курс навучання з залатым медалём. Малады чалавек выявіў выдатныя здольнасці да медыцынскай навукі.
Атрымаў 24.7.1816 г. В. Пелікан вучоную ступень доктара медыцыны і хірургіі, у тым жа годзе быў абраны прафесарам кафедры хірургічнай паталогіі і хірургічнай клінікі Віленскагауніверсітэта. У першыя ж гады працы здабыў сабе славу выдатнага майстра хірургічнай справы. Ён выкладаў вауніверсітэце, займаўся хірургічнай практыкай, загадваў хірургічнай клінікай. Засвой кошт В. Пелікан стварыў хірургічны кабінет з наборам інструментаў і бібліятэку. Маладым прафесарам былі надрукаваны некалькі навуковых артыкулаў, вынайдзены і ўдасканалены некаторыя медыцынскія інструменты і прыстасаванні.
У 1821 г. . Пелікан становіцца старшынёй Віленскага таварыства лекараў. Энэргічная, высокапрафесійная самаахвярная дзейнасць медыка В. Пелікана нажаль спалучалася з не зусім прыстойнай грамадскай і адміністрацыйнай дзейнасцю. У 1823 г. царскія ўлады распачалі палітычнае следства над студэнтамі, якія былі прыхільнікамі незалежнасці Рэчы Паспалітай. Удзел у следстве прыняў і В. Пелікан, што выклікала абурэнне віленскай грамадскасці. Супрацоўніцтва з царскімі ўладамі паўплывала на кар'еру вучонага.
У 1824 г. ён становіцца дэканам лекарскага факультэта, пазней выконвае абавязкі рэктара, з 1826 г. прызначаецца рэктарам Віленскага універсітэта. На гэтай пасадзе В. Пелікан паказаў сябе як здольны адміністратар і арганізатар, шмат рабіў па ўмацаванню базы універсітэта, павышэнню якасці адукацыі. Адначасова ім падтрымлівалася практыка даносаў, ганенняў на вольналюбства. Пасля падаўлення лістападаўскага паўстання 1831 г. Віленскі універсітэт быў зачынены.
В. Пелікан прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да адкрыцця Віленскай медыкахірургічнай акадэміі, а потым працуе ў розных медыцынскіх установах. 3 1838 г. ён узначальвае ваенны шпіталь, які ператварыў у выдатную клініку медыцынскага факультэта Маскоўскага універсітэта. Царскі ўрад давярае В. Пелікану самыя адказныя пасады. У 1846 г. ён становіцца дырэктарам медыцынскага дэпартамента ваеннага міністэрства, у 1851 г. - прэзідэнтам імператарскай Санкт-Пецярбургскай медыкахірургічнай акадэміі.
В. Пеліканам шмат зроблена каштоўнага па рэфармаванню ваеннай медыцыны. Правільнасць і своечасовасць рэформ падцвердзіла неўзабаве Крымская вайна. Напружаная праца В. Пелікана як арганізатара медыцынскай справы ў Расіі працягвалася амаль да канца яго жыцця. Сярод важнейшых спраў таленавітага вучонага ў апошнія гады жыцця - увядзенне з 1866 г. рускамоўнай фармакапеі, якая замяніла састарэлы лацінскі аналаг і значна палепшыла аптэкарскую справу у Расіі, рэформа ветэрынарнай справы. Дзейнасць В. Пелікана адзначалася не аднойчы вышэйшымі ордэнамі Расіі. у 1870 г. ён атрымаў вышэйшы дваранскі тытул расійскага чыноўніка - сапраўднага тайнага саветніка.
У 1866 г. В. Пелікан набыў маёнтак Пеліканы памерамі 3 тыс. га ў Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерніі. Гэтыя мясціны ён звязваў з узнікненнем свайго роду. Высветліць ці так гэта можна з дапамогай спецыяльных архіўных даследаванняў. Пакуль вядома, што паселішча Пеліканы згадваецца ў дакументах з XVII ст., яно пазначана на карце Вялікага княства Літоўскага 1613 г.
В. Пелікан памёр 9.6.1873 г. ў маёнтку Пеліканы, дзе і быў пахаваны. Маёнтак не захаваўся, ён згарэў у час Вялікай Айчыннай вайны. Захаваліся рэшткі капліцы, якая знаходзілася побач з сядзібай. Паводле сведчанняў старажылаў у ёй яшчэ ў канцы 40-х гадоў знаходзілася надмагільная пліта В. Пелікана. Нашчадкі прафесара ў міжваенны час жылі ў Відзах, былі ўладальнікамі маёнтка Разалінава, які знаходзіўся непадалёку ад Пеліканаў.
Друкуецца паводле артыкула: М а й с я ё н а к А., Ш а р э й к а П. В. Пелікан: Ад Слоніма да Брасчаўшчыны. Браслаўскія чытанні. Матэрыялы 11-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 925 годдзю Браслава. Браслаў, 1991, с. 45 - 53.
|
|