|
Курганы Браслаўшчыны
Шмат на Браслаўшчыне старажытнейшых курганоў, якія называюць капцы, валатоўкі, курганы, шведскія або французскія магілы. 3 пакалення ў пакаленне перадаюцца розныя паданні аб курганах. Так, курганы ў Рацкім Бары, каля вёсак Опса і Жвірыні ў народзе лічацца магіламі воінаў з часоў войнаў са шведамі. Пра опсаўскія курганы гавораць яшчэ і тое, што там нібыта зарыты грошы. А на месцы курганоў каля Коўшынак быццам бы шведы з Літвой ваявалі. А6 курганах каля в. Вусце бытуе паданне, што калісьці ваявала там нейкая баба, войска якой пасля паражэння гналі да коўшынскіх капцоў на другім беразе ракі Дзісенкі. У час пераправы праз рэчку загінула шмат людзей і коней і нібыта да апошняга часу тырчала з вады дышла адной з падвод.
На здымку Галава жывеліны на праколцы з кургана
каля воз. Укля
На самой справе курганы ніякага дачынення да шведаў ці французаў не маюць. Гэта пахаванні нашых далёкіх продкаў. Яны з'явіліся ў IV- III тысячагоддзях да н. э. і вядомы на ўсіх кантынентах зямлі, акрамя Аўстраліі. Курганны абрад пахавання - гэта спарадычная з'ява. Ён то з'яўляўся, то знікаў. На поўначы Беларусі, у тым ліку і на Браслаўшчыне, курганы над магіламі ўзводзіліся ў асноўным ў VII -XII ст. У VII -X ст. пахаванні рабіліся па абраду трупаспалення, а ў XI - XII ст. - па абраду трупапалажэння. Пры трупаспаленнях перапаленыя косці змяшчаліся ў гаршок, або гаршок, перавернуты ўверх дном, ставіўся над кучкай костак. Спаленні рабіліся як у спецыяльных месцах, так і на месцы насыпання кургана. Касцякі арыентаваны часцей за ўсё галавой на захад. Нябожчыкаў клалі на спіну ў выцягнутым стане, рукі на поясе або сагнутыя ў лакцях і кісці на плячах. Пахаванні зроблены на грунце. Пахаванняў у падкурганных ямах на тэрыторыі раёна пакуль што не выяўлена, але ў гэтыя часы яны ўжо былі шырока распаўсюджаны на суседніх тэрыторыях.
На Браслашчыне да нашага часу захаваліся курганы ў Рацкім Бары (16 насыпаў), Бяльмонтах (Ахрэмаўцах) (74 насыпы), Жвірыні (3 насыпы), Замошшы (4 насыпы), Кузьмаўшчыне (3 насыпы), Опсе (80 насыпаў), Вусці (70 насыпаў), Уклі (111 насыпаў), Ражках (4 насыпы), Шалтэнях (3 насыпы). Усяго 367 курганоў. Вышыня курганных насыпаў ад 0,5 да 3 м, дыяметр ад 5 да 12 м. Сустракаюцца і падоўжаныя насыпы. Вакол некаторых насыпаў ровікі глыбінёй да 0,5 м (асабліва ў Опсе). Курганныя могільнікі размешчаны на ўзгорках, каля перакрыжаванняў дарог, паблізу вадаёмаў.
У навуковай літаратуры згадваюцца яшчэ курганы каля вёсак Лукшы і Маскаўцы (Маскавічы), каля былых вёсак Чарнамордыя (у лесе маёнтка Завер'е) і Заборныя Гумны, што каля Браслава. Ёсць меркаванні, што калісьці курганы былі таксама на тэрыторыі сучаснага Браслава каля старажытных яўрэйскіх могілак і каля в. Ліпалаты, што паблізу Відзаў. Не выключана, што рытуальныя курганныя насыпы знаходзяцца і ва ўрочышчы Леснічоўка (або Лысая Гара ці Чырвоны Бор) на ўскрайку Браслава. Не так даўно былі знішчаны курганныя могільнікі каля вёсак Далёкія і Коўшынкі.
Першыя археалагічныя раскопкі курганоў на Браслаўшчыне былі праведзены мясцовым памешчыкам Уладзімірам Плятэрам паблізу в. Вусце на беразе Богінскага возера. У насыпах знойдзены касцякі, на якіх былі бронзавыя бранзалеты і шыйныя грыўны з падвескамі, шкляныя пацеркі, у тым ліку і пазалочаныя. У. Плятэр раскопваў таксама курганы ў Бяльмонтах і старажытныя пахаванні ў Браславе. Рэчы з гэтых раскопак былі перададзены ў Віленскі музей старажытнасцяў.
У
пачатку 90х гг. XIX ст., напярэдадні IX археалагічнага з'езда (праходзіў у Вільні ў 1883 г.), захавальнік Віленскага музея старажытнасцяў Ф. В. Пакроўскі праводзіў вялікія даследванні на Браслаўшчыне. Ён раскапаў у Уклі 11, Заборных Гумнах 6, Бяльмонтах 7, Рацкім Бары 20, Опсе 19 насыпаў і склаў археалагічную карту. Дарэчы, за гэтыя даследванні Ф. П. Пакроўскі атрымаў сярэбраны медаль Імператарскага Археалагічнага таварыства. Вынікі раскопак надрукаваны і на сённяшні дзень з'яўляюцца адной з каштоўнейшых крыніц па вывучэнню гісторыі Браслаўшчыны. Сярод знаходак у курганах шмат упрыгожэнняў з бронзы (дротавыя бранзалеты і пярсцёнкі, спражкі і падковападобныя фібулы, бразготкі, вітыя і ўплошчаныя з трапецыяпадобнымі падвескамі шыйныя грыўны, гузікі), рэчаў з жалеза (нажы, сякеры, наканечнікі коп'яў, спражкі), шкляныя пацеркі (сінія, лімонкі, вочкападобныя) і гліняны
посуд.
У Заборных Гумнах былі выяўлены пахаванні браслаўскіх дружыннікаў, у якіх знойдзены наканечнікі коп'яў, сякеры. У адным з опсаўскіх курганоў раскапана пахаванне гандляра з чатырма гіркамі разнавагамі. Цікавасць уяўляюць знаходкі элементаў жаночых галаўных убораў. У Рацкім Бары гэта бляшкі і спіралькі ад вяночка-вайнагі, які з'яўляецца тыпова балцкім упрыгажэннем. У Опсе быў цікавы ажарэлак, зроблены з нанізаных на шнурок спіральных пранізак і трапецыяпадобных арнаментаваных падвесак. У Опсе знойдзены і бронзавыя ланцужкі. Зараз усе рэчы з раскопак Ф. П. Пакроўскага знаходзяцца ў гісторыка-этнаграфічным музеі Літвы.
У
1938 г. праз Браслаўшчыну праходзіў шлях археалагічнай экспедыцыі Віленскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Алены Галубовіч. Тады былі раскапаны два курганы ў Бяльмонтах, дзе выяўлены пахаванні па абраду трупаспалення, У гэтым жа годзе вядомы дзеяч беларускай культуры, этнограф, ураджэнец вёскі Цяцеркі Мар'ян Пецюкевіч правёў раскопкі каля вёскі Кузьмаўшчына, а таксама каля хутара Бароўка. Каля Кузьмаўшчыны былі знойдзены жалезны наканечнік кап'я, дзве сякеры і шалі вагаў. Усе рэчы М. Пецюкевічам былі перададзены ў Віленскі Беларускі музей Івана Луцкевіча.
3 канца 70х гг. вывучэннем курганоў займаецца Л. У. Дучыц. Раскапана 15 курганоў у Уклі, 5 у Бяльмонтах, 2 у Кузьмаўшчыне, 2 у Ражках, пааднаму ў Опсе, Замошшы, Шалтэнях. Сумесна з В. I. Шадырам вывучана 16 курганоў у Усці і 3 курганы ў Рацкім Бары. У Бяльмонтах, Замошшы, Рацкім Бары, Усці (завыключэннем аднаго кургана) знойдзены пахаванні па абраду трупаспалення. Напрыклад, у Рацкім Бары разам са спаленымі касцямі знойдзены бронзавыя ланцужкі, ланцугатрывальнікі, спіральныя пранізкі і трапецыяпадобныя арнаментаваныя падвескі. У Усці шмат жалезных нажоў, у тым ліку і ў жаночых пахаваннях, бронзавыя спражкі, фібулы, пранізкі і разнас
тайныя шкляныя пацеркі. У Опсе знойдзена пахаванне мужчыны, каля ног якога стаяў гліняны гаршок канца XI- пач. XII ст. У Шалтэнях таксама было мужчынскае пахаванне з наканечнікам кап'я, нажом і вялікай падковападобнай фібулай на плячы.
Асабліва цікавымі аказаліся раскопкі ў Уклі. Тут амаль усе пахаванні адбыліся ў XI ст. па абраду трупапалажэння на грунце. У жаночых пахаваннях знойдзены ажарэлкі са шкляных пацерак, часта ў спалучэнні з бразготкамі, бронзавыя вітыя шыйныя грыўні з заходзячымі петлепадобнымі канцамі, падковападобныя фібулы, галаўныя вяночкі са спіралепадобных пранізак, бранзалеты са стылізаванымі змяінымі галоўкамі (зааморфныя бранзалеты) і вітыя бранзалеты, шмат жалезных ножыкаў. У мужчынскіх пахаваннях знойдзены сякеры, зрэдку наканечнікі коп'яў, а таксама бронзавыя падковападобныя фібулы і бранзалеты. I ў жаночых, і ў мужчынскіх пахаваннях каля ног нябожчыка стаяў гліняны гаршок.
Трэба адзначыць, што сярод курганоў не ўсе насыпы маюць пахаванні. Сустракаюцца і так званыя "пустыя курганы", або рытуальныя, якія насыпаліся ў гонар памерлых на чужыне. Такія насыпы знойдзены амаль на ўсіх курганных могільніках Браслаўшчыны. У многіх з іх знойдзены ўпрыгажэнні. А ў Ражках пласты
пяску чаргуюцца з пластамі вялікіх вуголляў, што сведчыць аб шматразовым насыпанні курганоў.
Усе вядомыя курганы Браслаўшчыны, за выключэннем курганоў у Заборных Гумнах, з'яўляюцца пахаваннямі сельскага насельніцтва. Зараз у раёне ўжо болып за сотнюкурганоў, раскапаных навуковымі метадамі, што дазваляе рабіць на іх падставе гістарычныя вывады аб старажытным насельніцтве. Храналагічна курганы падраздзяляюцца на пахаванні VII - VIII ст., IXX ст. і XI-XII ст. Самыя раннія насыпы ёсць у Рацкім Бары, Опсе, Вусці. Для пахавальнага інвентара тут характэрны нажы, спіралепадобныя пранізкі, шыйныя грыўны з тоўстага дроту, пацеркі з сіняга і цёмначырвонага шкла, грыбападобныя і трапецыяпадобныя падвескі, гліняныя праселкі. Частка курганоў у Вусці і курганы ў Бяльмонтах датуюцца IX -X ст. Характэрнымі знаходкамі гэтага часу з'яўляюцца серпападобныя скроневыя кольцы і лімонкападобныя шкляныя пацеркі.
Да XI -XII ст. адносяцца курганы ў Уклі, Заборных Гумнах, Кузьмаўшчыне. Пахаванні гэтага часу ёсць і ў могільніках Усце і Опса. Так, у Усці мужчынскім пахаванні справа каля чэрапа ляжала сякера, каля тазавых касцей наканечнік кап'я, дзве бразготкі і нож. На левай руцэ быў дротавы бранзалет, а каля ног стаяў кругавы арнаментаваны гаршок. Паміж курганамі па абраду трупаспалення і курганамі па абраду трупапалажэння прасочваецца генетычная сувязь. Гэта азначае, што крывіцкае насельніцтва было тут ужо ў канцы I тысячагоддзя.
Курганы Браслаўшчыны адрозніваюцца ад курганоў суседніх тэрыторый (Пастаўскі раён Беларусі і ўсходнія раёны Літвы), дзе курганныя насыпы носяць яскрава выражаны ўсходнелітоўскі характар. У VII - XII ст. ва Усходняй Літве быў распаўсюджаны абрад трупаспалення. Пад адным насыпам там звычайна знаходзяць больш аднаго пахавання. Для мужчынскіх пахаванняў характэрны зброя, умбоны ад шчытоў, шпоры, вузкалязовыя сякеры, наканечнікі коп'яў, упрыгажэнні, а для жаночых - бранзалеты, шыйныя грыўны, шпількі, шылы. Посуд наогул не характэрны. Часта побач з нябожчыкам хавалі каня, бывала спаленага.
Сустракаюцца і асобныя пахаванні коней. Усё гэта дазваляе меркаваць, што ў часы першай хвалі славянскай каланізацыі (VII -VIII ст) Браслаўскае'Паазер'е было мала населена. Гэта дала магчымасць далёка ўклініцца ў балцкае асяроддзе носьбітам так званай культуры доўгіх курганоў, помнікі якой адносяцца менавіта да той эпохі, калі крывічскае насельніцтва фарміравалася з прышлых славян і абарыгенных балцкіх і заходнефінскіх плямён. Другі вялікі паток славянскай каланізацыі адбыўся ў канцы XI - пач. XII ст. Гэтабыло вынікам будаўніцтва ўмацаванняў у Браславе, Маскавічах, Дрысвятах. Полацкая дзяржава была тады зацікаўлена ў засяленні Браслаўшчыны, каб замацаваць за сабой землі на паўзмежжы з прыбалтыйскімі княствамі.
Л. Дучыц.
|
|