Яўрэі--------------------------------------------Рус-----Бел


Ha тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага яўрэі перасяліліся з шэрагу краін 3аходняй Еўропы, дзе паступова набіралі моц антысеміцкія настроі, узмацнілася дэскрымінацыя яўрэйскага насельніцтва. Адносіны да яўрэяў у княстве былі больш гуманнымі. У XV ст. ў дзяржаве налічваецца ўжо каля 20 тыс. яўрэяў. Значная частка ix прыбыла з Германіі. У княстве прававое становішча яўрэяў вызначалася шэрагам прывілеяў, якія надавалі ім нават пэўныя льготы. Але так было незаўсёды. Напрыклад, у 1495 г. Аляксандр Ягелончык загадаў усім яўрэям пакінуць краіну і толькі ў 1503 г. адмяніў свой загад. Тым не менш у Вялікім княстве Літоўскім, пазней у Рэчы Паспалітай, яўрэйскае насельніцтва не сутыкалася з яскрава выражанай антысеміцкай палітыкай улад. Гэта асноўная прычына тагo, што колькасць яўрэяў тут пастаянна павялічваецца.

У XVIII ст. тэрыторыя Рэчы ІІаспалітай стала месцам існавання самай буйной яўрэйскай калоніі ў свеце. Яўрэі сяліліся звычайна цеснымі абшчынамі - кагаламі (ад старажытна-яўрэйскага кехіле - абшчына). Кагалам былі прадастаўлены вялікія правы па самакіраванню. Яўрэі сяліліся пераважна ў буйных гарадах, дзе квітнеў гандаль, paзвіваліся рамёствы . Найбольш шматлікія кагалы ў княстве былі ў ІІінску, Гродне, Брэсце. Брэст нa працягу некалькіх стагоддзяў з'яўляўся неафіцыйнай сталіцай яўрэяў Вялікага княства Літоўскага, дзе размяшчаўся Ваад (Савет) кагалаў краіны.

Першыя звесткі аб яўрэях нa Браслаўшчыне адносяцца да XVI ст. У 1766 г. ў Вялікім княстве Літоўскім налічваецца 157 тыс. яўрэяў, з іх - 27 тыс. у Віленскім ваяводстве. Менавіта Вільня становіцца цэнтрам яўрэяў княства. У перыяд крызісу дзяржавы, які асабліва абвастрыўся ў XVIII ст., рэзка пагоршыліся эканамічныя ўмовы жыцця буйных гарадоў. Таму значная частка яўрэяў пачала перабірацца ў невялікія мястэчкі, а таксама ў сельскую мясцовасць, дзе яны заняліся дробным гандлем, арэндай корчмаў і ліхвярствам.

З'явілася шмат яўрэяў і нa Браслаўшчыне. У 1783 г. іх тут ужо 1790 чалавек. (Агульная колькасць жыхароў Браслаўскага павета - каля 61 тыс. чал.) У Друі жыло 629 яўрэяў (у 1643 г. -- тры сям'і), Відзах - 360, Браславе - 89 (у 1649 г. - адна сям'я), Слабодцы - 17, Oпce - 18, Дрысвятах -- 16, Угары - 6. Існавалі тры кагалы -- Браслаўскі, Відзаўскі, Друйскі і пяць прыкагалаў - Опсаўскі, Смолвенскі, Дрысвяцкі, Слабодскі. Цікава адзначыць, што незадоўга перад тым яўрэяў у Браслаўскім павеце было крыху больш. У 1765 г. 2461 чалавек. Змяншэнне колькасці яўрэйскага насельніцтва звязана з эміграцыяй часткі яўрэяў за межы Рэчы Паспалітай з прычыны нарастаючых крызісных з'яў, якія ўрэште-рэшт прывялі да знішчэння краіны.

Ha Браслаўшчыне яўрэі займаліся гандлем у мястэчках і сельскай мясцовасці. Напрыклад, у 1783 г. тут налічвалася 183 яўрэйскіх вясковых двара, з іх - 182 карчмы і 1 млын. Пасля далучэння земляў Вялікага княства Літовскага да Расійскай імперыі становішча яўрэйскага насельніцтва істотна змянілася. Царскія ўлады праводзілі непрыхаваную палітыку антысемітызму і таму парупіліся аб прыняцці шэрагу дыскрымінацыйных, у адносінах да яўрэяў, заканадаўчых і іншых дзяржаўных актаў. У 1795 г. яўрэям было забаронена займацца земляробствам, правы кагалаў абмяжоўваліся толькі рэлігійнымі функцыямі. У 1804 г. быў прыняты дзяржаўны акт "Палажэнне аб яўрэях" (Яўрэйскі статут), 34-ты артыкул якога прадпісваў яўрэям Літвы і Беларусі Ha працягу 3-4 гадоў з 1808 г. выехаць з сельскай мясцовасці, дзе ім надалей забаранялася жыць, арандаваць маёмасць, утрымліваць карчмы, гандляваць гарэлкай. Палажэнне аб яўрэях 1835 г.(Харція бяспраўя) вызначыла для іх рысу аседласці. У 1851 г. яўрэям было забаронена насіць традыцыйнае адзенне і адрошчваць пэйсы, у 1844 г. забаронены кагалы.



Часам палітыка ў адносінах дa яўрэяў змякчалася. Напрыклад, у 1847 г. быў выдадзены указ аб надзяленні яўрэяў зямлёй нa льготных умовах для заняцця сельскай гаспадаркай. Перасяленцы Ha 10 гадоў вызваляліся ад падаткаў, нa 25 гадоў ад рэкруцкай павіннасці. У адной толькі Віленскай губерніі для гэтых мэт выдзелілі 11 279 дзесяцін дзяржаўнай зямлі. Асвоенымі аказаліся 2496 дзесяцін. Ha Браслаўшчыне пасялілася 249 сямей, якім было перададзена 1145 дзесяцін. У гэты перыяд узнікаюць яўрэйскія земляробчыя калоніі, непадалёку aд Браслава: Друйск (1847 г.), Дубіна (1847 г., Яйсы (1847 r.), Плюсы, Кіслаўшчына. Далёка нe ўсе каланісты сталі сялянамі-аратымі. Многія здавалі зямлю ў арэнду, ці закінулі ўчасткі і заняліся больш звыклай справай - гандлем і рамёствамі. Адметна, тым нe менш, што калоніі нe разваліліся, а паспяхова існавалі аж да катастрофы ў гады гітлераўскай акупацыі. Да канца ХІХ ст і ў пачатку ХХ ст. яўрэйскае насельніцтва мела колькасную перавагу ў большасці Браслаўшчыны. Напрыклад, у Друі па дадзеных 1904 г. налічвалася 5,5 тыс. жыхароў, з ix 3,5 - яўрэі, у Браславе канца ХІХ ст. яўрэі складалі звыш 80 прац., у Відзах у 1892 г. было 5283 жыхароў, з ix - 4263 яўрэі. Вялікай была доля яўрэяў у Дрысвятах, Oпce, Плюсах, Слабодцы, Іказні, Замошшы , Казянах.

Друя ў пачатку ХХ ст. Чыгуначны мост праз р. Друйка.

За мастом бачны вялікі будынак сінагогі.



У кожным мястэчку мелася сінагога ці малітоўны дом, а ў Браславе, Друі, Відзах - па некалькі. Усе гэтыя культавыя збудаванні былі драўлянымі. Выключэнне складала велізарная мураваная сінагога ў Друі, пабудаваная ў XVIII ст. Сінагога славілася пышным разным алтаром і багатай бібліятэкай. Храм загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Яўрэйскія могілкі існавалі ў Браславе, Відзах, Друі, Дубіна, Oпce, Богіна, Друйску. Цяпер захаваліся у Відзах, Друі, Богіна, Дубіна. Ha тэрыторыі Браслаўскага раёна паводле дадзеных нa 1989 г. пражывала ўсяго 17 яўрэяў.





 
     




Hosted by uCoz