|
3 АПІСАННЯ БОЯ ПАД ДРУЯЙ 3 (15) ЛІПЕНЯ 1812 Г.
ДАНЯСЕННЕ ГЕНЕРАЛ-МАЁРА Я. КУЛЬНЕВА П. ВІТГЕНШТЭЙНУ
Падзяка Богу! Пры пераправе на левы бок Дзвіны за мілю па Чэрноўскай дарозе кавалерыя наша атрымала слаўную перамогу над двума непрыяцельскімі коннымі палкамі, якія амаль цалкам знішчаны. У палон ўзята да 100 чалавек ці больш, безупынна іх прыводзяць, у ліку палонных узяты брыгадны генерал Сэн-Жэні. Падрабязнае данясенне дашлю заўтра.
Ліпеня 3 дня. 10 1/4 раніцы з поля бою пры мяст. Друі. Расійскі дзяржаўны ваенна-гістарычны архіў, ф. ВУА, спр, 3514, л, 121.
Пераклад з рускай мовы.
На здымку генерал-маёр Я. Кульнеў
....Сен-Жэні пабудаваў у адну лінію свае два палкі 11-ы конна-егерскі і 10-ы гусарскі і спешыў частку конных егераў, якія адкрылі агонь па наступаючаму батальёну Сіліна. Кульнеў нарэшце даў сігнал рашучай атакі па ўсёй пясчанай раўніне падняўся густы пыл і зямля скаланулася пад капытамі двух тысяч коней. Гродзенскія эскадроны, абкружыўшыя французаў не давалі магчымасці непрыяцельскім вайскам выбраць які-небудзь шлях адступлення: непрыяцель спрабаваў кінуцца да Дзвіны, але ротмістр Гротгус адрэзаў яго левы фланг, пры якім знаходзіўся сам Сен-Жэні. Апошні, збіты з каня карнетам Глебавым, здаўся маладому афіцэру. Глебаў, прапанаваўшы Сен-Жэні ўласнага каня, вывеў яго са звалкі не без цяжкасцей: некалькі французаў, прыкмеціўшы захоп у палон свайго генерала, кінуліся выратоўваць яго, але былі зарублены юнкерам Кавеліным, унцер-афіцэрамі Вормсам і Тамілавым.
Лязгат шабляў і пісталетныя стрэлы змяшаліся з крыкамі тых, якія былі збіты з ног і трапілі пад капыты скачучых коней. Французскія праклёны і руская лаянка, якімі абменьваліся ўдзельнікі бітвы, гучалі па ўсёй пясчанай раўніне і толькі па гэтых аглашэннях, у аблаках пылу, байцы пазнавалі сваіх і чужых. Французы, змятыя, зрубаныя Гродненскімі гусарамі, кола якіх станавілася ўсё больш цесным, дзе-нідзе сабраўшыся ў кучкі, спрабавалі даць адпор, але за эскадронамі валілі эскадроны і канчаткова разбітая непрыяцельская брыгада, пасля безнадзейнага супраціўлення, кінулася ў рассыпную ў накірунку да в. Чэрнева. Уся дарога ад берага Дзвіны была ўсеяна трупамі на працягу 15 вёрстаў. 144 чалавекі і 3 афіцэры, акрамя генерала Сен-Жэні, засталіся ў нашых руках. Усе страты непрыяцеля дасягалі да 300 чалавек, параненыя валяліся на полі бою і былі пазней падабраныя палком, захапіўшым у той дзень абоз брыгады і ўсю перапіску генерала Сен-Жэні з вельмі каштоўнымі паперамі.
Друкуецца па кнізе: Цехановский. Исторыя 18 Драгунского Клястицкого полка. Варшава, 1886, арк. 112-113
Пераклад з рускай мовы.
|
|