Спонсар старонкі Віктар Башкін

Опса--------------------------------------------Рус-----Бел

Мястэчка размешчана нa беразе аднайменнага возера. 3а 18 км нa поўдзень ад Браслава нa шашы Браслаў-Паставы. Назва мае балцкае паходжанне ў сэнсавым значэнні "узбярэжжа". У крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1500 г. 7.8.1550 г. вялікі князь Аляксандр перадаў у часовае карыстанне аднаму ca смаленскіх князёў Глазыне двор Опсу з "волосткою Опскою". Опса з'яўлялася вялікакняскім уладаннем, цэнтрам воласці, падпарадкаванай браслаўскаму дзяржаўцы.

У канцы XVI ст. Опса - цэнтр неградовага староства. Старостамі-дзяржаўцамі былі А. Марштын, Ю. Остык, Я. Розен, Т. Дусяцкі-Рудаміна, Зяновіч, Цеханавецкія. У 1676 г. будуецца драўляны касцёл (філіяльны браслаўскай парафіі). Адзін з опсаўскіх старостаў - Я. Цеханавецкі, які жыў у XVIII ст., ажаніўся з мясцовай прыгажуняй Я. Струтынскай. Неўзабаве паміж Цеханавецкімі і Струтынскімі адбыўся канфлікт, які стаў шырока вядомы ў Рэчы Паспалітай. У 1764 г. Я. Цеханавецкі быў забіты ў Опсе. Яго жонка пэўны час была каханкай караля Станіслава Аўгуста. Ha просьбе караля нa ёй ажаніўся граф М. Мануццы, які стаў уладальнікам Опсаўскага староства.

Паводле інвентару 1779 г. ў склад староства ўваходзілі Угорскае, Купчэльскае, Петкунішскае, Далёкаўскае і Заборніцкае войтаўствы . Налічваліся 357 дымоў, 62 валокі аседлых, 775 коней, 131 вол. Гадавы даход складаў 43 641 злоты. "Мястэчка Опса нa Слабадзе" мела 9 дымоў, 1,7 валокі зямлі, 2 валы, 18 коней. Названы прозвішчы гаспадароў: Мілінта, Ясюлевіч, Белюн, Кульпа і інш. Побач з мястэчкам знаходзіліся панскі двор, касцёл, карчма, вадзяны млын. У 1790 г. ў мястэчку 19 дымоў, 120-130 жыхароў. У маі 1794 г. каля мястэчка адбылася сутычка паміж паўстанцамі і расійскімі часцямі. 3 боку паўстанцаў у баі ўдзельнічала каля 300 чалавек. І яны пацярпелі паражэнне, 57 чалавек былі забіты, 60 трапілі ў палон. 3 канца XVIII ст. існавала самастойная каталіцкая парафія (62 паселішчы), мелася парафіяльная школа. 1781 г. - 21 вучань, у тым ліку 6 шляхціцаў, 10 мяшчан, 5 сялян, 1782 г. - 22 вучні, у тым ліку 2 шляхціцы, 4 мяшчан, 16 сялян). У вайну 1812 г. 6 ліпеня ў Опсе знаходзілася галоўная кватэра Барклая дэ Толі, 11 ліпеня - галоўная кватэра І. Мюрата.

З 1829 г. Опса - уладанне Плятэраў. У 1829 г. адбыўся вялізны пажар, які знішчыў палову мястэчка. У сярэдзіне ХІХ ст. Опса - мястэчка, цэнтр воласці нова-аляксандраўскага павета, 11 дымоў, 163 жыхары (1859 г.), касцёл, млын-вятрак. У склад воласці ўваходзіла 71 вёска, налічвалася 2378 сялян. У 1866 г. заснавана сельскае вучылішча, якое валодала 1205 сажнямі зямлі. У пачатку ХХ ст. 415 жыхароў, у маёнтку - 55 жыхароў, народнае вучылішча, касцёл, пазыкова-ашчаднае таварыства. У 1909 г. 467 жыхароў. У 1903 г. пабудаваны мураваны палац Плятэраў.

На здымку
палац графа Плятэра у Опсе


У 1-ю сусветную вайну ў мястэчку размяшчаліся шматлікія тылавыя ўстановы, штабы расійскай арміі, у маёнтку - шпіталь. Праз мястэчка прайшла ваенная вузкакалейка Друя-Браслаў-Опса - лінія фронту. У 1918-19 гг. дзейнічаў валасны рэўком. У 20 - 30-я гады мястэчка, цэнтр гміны, 153 дамы, 907 жыхароў, касцёл, сінагога, школа агульна-адукацыйная, школа сельскагаспадарчая, пошта, крамы, чыгуначная станцыя. У 1929 г. адбыўся моцны пажар, пацярпела значная частка мястэчка.

У Вялікую Айчынную вайну ў Once размяшчаліся паліцэйскі і нямецкі гарнізоны. 22.4.1944 г. гарнізоны разгромлены партызанамі брыгады "Спартак". 2.7.1944 г. Опса вызвалена партызанамі брыгады імя Жукава. У гады акупацыі яўрэйскае насельніцтва мястэчка знішчана ў Браслаўскім гета.



У 1995 г. 246 дамоў, 605 жыхароў. Цэнтр сельсавета, сядзіба калгаса імя Заслонава. Маюцца школа, школа-інтэрнат, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, сталовая, магазіны, бальніца, аддзяленне сувязі, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання. Існуе шэраг легенд і паданняў, звязаных з маёнткам і паркам, касцёлам. Помнікі: курганная група ў лесе непадалёку ад вёскі, маёнтак з паркам, самы стары дуб Браслаўшчыны, забудова цэнтральнай плошчы мястэчка (пачатак ХХ ст.), касцёл (пачатак ХХ ст.), помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, брацкая магіла партызанаў, курган над магілай ахвяр фашызму.







 
     




Hosted by uCoz