Сям'я доктара Нарбута

Станіслаў Нарбут належыў да старажытнага беларуска-літоўскага шляхецкага роду герба Трубы. У радавод Нарбутаў уваходзяць звыш за 100 прозвішчаў сваякоў першага калена.

Станіслаў быў жанаты з Людвікай Марыяй Алаізай Рудніцкай. Яны мелі сына Станіслава (1906 г. н.) і дачок: Марыю (1902 г. н,), Ванду (1904 г. н.) і Галіну (1910 г. н.). Сям'я жыла з доктарам пры лячэбніцы. У 1926 г., пасля смерці С. Нарбута, яго жонка і дзеці засталіся без сродкаў на існаванне, без уласнага дому. Староста Браслаўскага павета дазволіў сям'і часова жыць у бальнічным доме. 3 дапамогай браслаўскай грамадскасці для Нарбутаў быў пабудаваны вялікі драўляны дом, у які сям'я перабралася ў канцы лістапада - пачатку снежня 1926 г. На гэты час старэйшая дачка Марыя ўжо выйшла замуж і пасялілася ў Варшаве. Астатнія дзеці вучыліся ў Вільні. Каб мець грошы на навучанне і аплату расходаў дзяцей, Людвіка Нарбут здала частку дома адвакату Кухцінскаму, яшчэ ў адным пакоі арганізавала сталовую для служачых. Пасля навучання па просьбе маці ў Браслаў вярнулася Ванда, якая паступіла на службу ў натарыяльную кантору і дапамагала весці хатнюю гаспадарку.

На здымку сям'я Нарбутаў.

У 1937 г. ў г. Атвоцку пад Варшавай ад сухотаў памёр сын Нарбутаў - Станіслаў. Неўзабаве пачалася другая сусветная вайна, якая разлучыла сям'ю. Браслаў увайшоў у склад БССР, савецкімі ўладамі Ванда была вывезена ў Казахстан. Людвіка Нарбут моцна хварэла апошнія гады жыцця. За хворай даглядалі яе сястра Марыя, мясцовыя жанчыны. У сакавіку 1941 г. Людвіка памерла і была пахавана ў Браславе. Ванда пасля амнісціравання пакінула краіну, выехала ў Тэгеран, дзе ўступіла ў польскую армію Андэрса, там выйшла замуж за афіцэра У. Рэгіні. Пасля вайны Ванда з мужам жыла ў Варшаве. Старэйшая дачка Нарбутаў Марыя ў час вайны прыняла ўдзел ў руху Супраціўлення, у дні Варшаўскага паўстання сазброяй у руках змагалася на вуліцах горада, атрымала званне паручніка, была ўзнагароджана. Пасля вайны Марыя жыла ў Варшаве. ГалінаскончылаВіленскуюгімназію ў 1928 г., пасялілася ў Варшаве, вучылася ў гандлёвым інстытуце. У час вайны была вывезена на прымусовыя працы ў Германію, пасля вярнулася ў Варшаву.

Можна казаць аб урачэбнай традыцыі сям'і Нарбутаў. Медыцынай цікавіўся бацька Станіслава - Тэадор. Дарэчы, ён быў адным з заснавальнікаў курорта Друскенінкай. Сын доктара Нарбута - Станіслаў атрымаў медыцынскую адукацыю ў Віленскім універсітэце, пэўны час працаваў ва універсітэце асістэнтам, потым меў урачэбную практыку пад Варшавай. Старэйшая дачка Марыя выйшла замуж за доктара Я. Баўэра, які працаваў у Варшаве ў бальніцы "Хрыстова дзіця". Іх дачка - Яніна Людвіка Браціслава стала ўрачом пасля заканчэння Варшаўскага універсітэта. Яніна выйшла замуж за хірурга Я. Гелерта. Іх сын Рышард - таксама ўрач. 3 медыцынай звязала свой. лёс дачка Галіны - Марыя. Яна медыцынская сястра ў Даніі, яе муж - хірург.

Я. Гелерт, унучка С, Нарбута, Варшава.
Р. Гелерт, праўнук С. Нарбута, Варшава.