Дрысвяты


Дрысвяты размешчаны на заходняй ускраіне Браслаўскага раёна. Да мяжы з Літоўскай Рэспублікай — некалькі сотняў метраў на захад. Непадалеку ад вёскі, прыкладна каля 10 км на поўнач, існуе прыкметнае месца — у адной кропцы тут сутыкаюцца дзяржаўныя межы Беларусі, Літвы і Латвіі. Такім чынам, Дрысвяты з'яўляюцца памежным паселішчам. Аднак гэта не толыкі геаграфічная, але і гістарычная асаблівасць былога мястэчка, як і усяго мікрарэгіёна.

У часы Полацкага княства (ХІ-ХШ ст. ст.) гарадское паселішча на востраве Замак было самым заходнім умацаваннем полацкіх крывічоў. Разам з Браславам, Маскавічамі, Ратюнкамі яно знаходзілася ў паўночна-заходнім парубежжы Полаччыны. На думку некаторых даследчыкаў гэтым умацаваным паселішчам на балцкіх землях супрацьстаяў замак Мажулоніс. Пазней, калі частка балцкіх земляў апынулася пад уладай крыжаносцаў, непадалёку ад Дрысвятаў існаваў крыжацкі замак Дынабург (сучасны г. Даўгаўпілс).

Выданне прысвечанае гісторыі былога мястэчка Дрысвяты і дрысвяцкага рэгіёна мы вырашылі пачаць з нарыса пра возера. Трэба на ўласныя вочы пабачыць наваколле Дрысвятаў, бліжэй пазнаёміцца з яго мінулым каб зразумець,што велізарнае па памерах возера Дрысвяты з'яўляецца нібыта ядром і адным з галоўных чыннікаў утварэння своеасаблівага мікрарэгіёна. Што датычыцца былога мястэчка і замка, то яны адыгравалі ролю фармальнага цэнтра прылягаючых да возера земляў. Вось чаму перад тым як перайсці да гісторыі паселішча паспрабуем паказаць прыродныя асаблівасці возера, асноўныя рысы яго гаспадарчага выкарыстання і месца ў жыцці жыхароў рэгіёна.

Возера Дрысвяты можна аднесці да ліку буйнейшых азёраў басейна Балтыйскага мора, якія былі ўтвораны ў перыяд апошняга на тэрыторыі Еўропы зледзянення (95 - 10 тыс. г. назад). У Беларусі яго называюць Паазерскім. Паводле энцыклапедыі прыроды Беларусі возера мае наступныя асноўныя характарыстыкі: плошча 44,5 кв. км., даўжыня 13 км., найболыная шырыня 5,8 км., даўжыня берагавой лініі 60,5 км., найбольшая глыбіня 31 м., аб'ём вады 313 млн. м. куб.
На водазборы Дрысвятаў, плошча якога складае 604 кв. км., размешчана каля 110 меньшых азёраў. Што і казаць, гзтыя лічбы ўражваюць. Калі б возера размяшчалася на тэрыторыі Беларусі, то яго плошча саступала б толькі азёрам Нарач (80 кв. км.) і Асвейскаму (52,8 кв. км.).
У Літве Дрысвяты ўвогуле не мелі б сабе роўных сярод больш чым 2,5 тысяч блакітных азёраў краіны. Аднак дяржаўная мяжа, якая праходіць па акваторыі возера, прымушае спецыялістаў сумежных краін удакладняць дадзеныя па сваёй частцы Дрысвятаў у бок памяншэння. Беларусі належыць каля 10% акваторыі возера, астатняя - Літве.

Былое мястэчка Дрысвяты - самае буйное паселішча на беразе возера. Паселішча размешчана на слабаўзгорыстай мясцовасці, якая прымыкае да даволі глыбокага заліва ў паўднёва-ўсходняй частцы Дрысвятаў. Для назіральшчыка, нават, калі ён знаходзіцца на вяршыні аднаго з пагоркаў, асноўная акваторыя возера будзе схавана берагавой лініяй заліва. Гэтым Дрысвяты істотна адрозніваюцца ад Браслава, з яго адкрытымі, амаль марскімі краявідамі.
Жыхарам вёскі зараз даступны для карыстання толькі заліў і вузкая частка возера ўздоўж усходняга берага. Заходней праходзіць мяжа паміж Беларуссю і Літвой. Вока ве бачыць гэтай лініі падзелу, тым не менш яна існуе ў рэальнасці і дакладна падзяляе вадаём нібыта на два возеры: беларускае Дрысвяты і літоўскае Друкшай. Да такой сітуацыі жыхарам паселішча яшчэ трэба прызвычаіцца. На пратягу стагоддзяў возера ніколі не падзялялася і жыхары навакольных паселішчаў маглі карыстацца ўсёй яго паверхвяй.

Уся гісторыя сучаснай вёскі Дрысвяты цесна звязава з возерам. Першае паселішча, з якім можна звязваць гісторыю Дрысвятаў, узнікла на востраве Замак плошчай 0,26 кв.км. Гэта самы вялікі востраў на возеры і адзін з буйнейшых па плошчы ў Беларусі. На заходняй ускраіне вострава знаходзіцца гарадзішча з выразнымі абарончымі валамі. Перад гарадзішчам прасочваюцца рэшткі рову, які аддзяляў умацаванне ад асноўнай тзрыторыі вострава. Атрымліваўся нібьгга востраў на востраве. Першыя людзі з'явіліся тут у перыяд жалезнага веку (7-6 ст. да н.э.). Пазней на востраве ўзнікла паселішча По лацкага княства. Яно складалася з крэпасці і неўмацаванага пасаду. Спецыялісты лічаць, што тагачаснае паселішча (магчыма яно ўжо мела назву Дрысвяты) з'яўлялася невялікім горадам, звесткі аб якім не захаваліся ў пісьмовых крыніцах. У перыяд Вялікага княства Літоўскага на востраве існаваў замак і невялікае мястэчка. У пачатку XVII ст. яго жыхары перабраліся на "вялікую зямлю" пасля моцнага пажару. Увесь час людзі знаходзілі на востраве пры тулак ад небяспекі. Возера не толькі дапамагала бараніцца тубыльцам у часы ваеннага ліхалецця, але і давала харчаванне. Пад час археалагічных даследванняў на востраве знаходзяць шмат рыбных лусак, костак, рэшткі водаплаваючых птушак, а таксама розных прылад і прыстасаванняў для рыбнай лоўлі. Аднак і без гэтых знаходак зусім нецяжка ўявіць сабе, якое важнае значэнне мелі для тубыльцаў дарункі возера. Увогуле у часы неаліту рыбалоўства было адным з асноўных заняткаў чалавека. Багатае на рыбу велізарнае возера не магло не прыцягваць старажытных людзей. На берагах Дрысвятаў знойдзена не адно сведчанне аб тубыльцах часоў неаліту, у тым ліку і непадалеку ад вострава, на Пашавічскім Рагу.

Далей >>>>