Паўстанне 1863-1864 гадоў нa Браслаўшчыне

Нацыянальна-вызваленчае паўстанне нa чале з Кастусём Каліноўскім, якое пачалося ў студзені 1863 г., было значна больш масавым, чым лістападаўскае паўстанне 1830-1831 гг. Яго праграма прадугледжвала нe толькі барацьбу за аднаўленне дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай, але і заклікала змагацца за пэўныя дэмакратычныя свабоды. Найбольш дэмакратычна настроеная частка кіраўніцтва паўстаннем, так званыя "чырвоныя", адстойвалі права сялян нa зямлю і волю. Асноўную ролю ў падрыхтоўцы паўстання ў

На здымку Я. Ельскі-Ёдка
--------------------------


Польшчы адыграў Цэнтральны нацыянальны камітэт, нa Беларусі і ў Літве - Літоўскі правінцыяльны камітэт. Актыўна ішло прыгатаванне да паўстання нa месцах. У 1862 г. паліцыя фіксуе тайныя сходы абывацеляў у мёрскім касцёле, аб з'яўленні сярод людзей пракламацый антыдзяржаўнага зместу. 2 лютага 1863 г. адзначаны вялікі сход ксяндзоў, шляхты, нейкіх невядомых людзей у Браслаўскай плябаніі, заўважана агітацыя сярод сялян.

12 лютага па данясенню назіральніка ў Браслаў былі прывезены два вазы пік і зялёныя скрыні невядомага прызначэння, якія потым адаслалі ў Бяльмонты. Пэўныя прагатаванні да паўстання адбываліся ў маёнтках Альбінава, Багданова, некаторых іншых. 3начную ролю ў арганізацыі паўстання нa Браслаўшчыне і Дзісеншчыне адыграў Генры Дмахоўскі, славуты ўдзельнік паўстання і таленавіты скульптар, які напярэдадні выступлення аб'язджаў розныя мясціны ў якасці прадстаўніка цэнтральных органаў падрыхтоўкі паўстання.

Адпраўной кропкай пачатку ўзброенай барацьбы нa Браслаўшчыне трэба лічыць сход, які адбыўся ў маёнтку Мейшты 1 красавіка 1863 г. Ha ім прысутнічалі некалькі прадстаўнікоў мясцовай шляхты і госці з Польшчы. Адзін з удзельнікаў сходу - Ян Ельскі-Ёдка быў абраны камандзірам узброеных сіл паўстанцаў. Ён з'яўляўся адстаўным штабс-ротмістрам царскай арміі, паходзіў нe з Браслаўшчыны, а з'явіўся тут дзякуючы сяброўству з уладальнікам Відзскага Двара Пятром Пізані. У пачатку мая атрад Ельскага, які складаўся з жыхароў наваколля Відзаў і браслаўчан, што да яго далучыліся, пачаў баявую дзейнасць. У атрад уваходзіла каля 30 чалавек, але Ельскі з сябрамі спадзяваўся нa падтрымку жыхароў Браслаўшчыны і хуткі рост атрада. Аднак далейшыя падзеі паказалі памылковасць такіх спадзяванняў. Уступіць у барацьбу з добра ўзброенымі рэгулярнымі войскамі адважыліся нямногія.

3 мая атрад Ельскага стаў лагерам непадалёку ад Дрысвятаў. 5 мая ўрачыста пад гукі звонаў касцёла ён ўвайшоў у мястэчка. 6 мая адбылася першая сутычка з царскімі войскамі каля в. Адымянішкі. Раптоўна напаўшыя казакі змаглі рассеяць паўстанцаў. Некалькі чалавек, у тым ліку камандзір атрада, трапілі ў палон. Ha наступны дзень іншая група паўстанцаў пад камандаваннем былога капітана артылерыі Францішка 3агорскага адбіла палонных у сутычцы каля Опсы. Аб'яднаны атрад, пазбягаючы баёў з салдатамі, рушыў у бок 3амошша. У гэтыя дні ў ім налічвалася 60 - 70 чалавек, 22 кані і пераважна паляўнічая зброя.

У атрад працягвала прыходзіць новае папаўненне, але частка паўстанцаў страціла надзею нa поспех барацьбы і разышлася па хатах. 3асталіся толькі найбольш адданыя ідэалам паўстання. 11 мая Ельскі з сябрамі непадалёку ад Казянаў натыкнуўся нa казакаў палкоўніка Бяляўскага. У кароткім баі паўстанцы былі разбіты, каля 30 чалавек трапіла ў палон. Я. Ельскі-Ёдка палічыў за лепшае кулю ад уласнага пісталета варожаму палону.

Адразу пасля падаўлення паўстання Ha Браслаўшчыне расійскія ўлады сталі праводзіць следствы ў адносінах да ўдзельнікаў і спачувальнікаў. Многіх чакалі катаржная праца, канфіскацыі маёмасці, салдатчына. Сярод пакараных быў П. Пізані, віна якога заключалася ў тым, што ён перазахаваў цела свайго сябра Ельскага. Пізані з дапамогай брата Міхала пры ўдзеле двух ксяндзоў - Рэкуця і Раўбегі прывёз цела свайго сябра з могілак у Тверачы да могілак пры маёнтку Відзскі Двор, дзе і пахаваў. У гэтым улады ўбачылі спачуванне садзейнічанне "бунту". Пётр Пізані быў адпраўлены ў Арэнбургскую губернію. Маёнтак Відзскі Двор канфіскавалі. Ксяндзоў аштрафавалі Ha вялікія сумы грошай (па 200 рублёў) і перавялі ў іншыя парафіі. Міхал Пізані таксама атрымаў штраф.

Усяго па справе аб "бунце" Ельскага праходзіла праз царскі суд каля 50 чалавек, большасць з якіх панесла цяжкія пакаранні. 14 чэрвеня непадалёку ад в. Крапіўны Ёдскай воласці быў разбіты атрад Лявона Чаховіча, былога падпаручніка расійскай арміі, які прывёў сваіх людзей з-пад Вільні. Л. Чаховіч трапіў у палон, быў прыгавораны да пакарання смерцю. Гэты суровы вырок у апошні момант замянілі нa 12 гадоў катаржнай працы. У верасні непадалёку ад в. Ельня расійскія войскі разбілі невялікі атрад Красінскага. Іншых звестак аб дзейнасці паўстанцаў нa Браслаўшчыне пакуль нe знойдзена.

Такім чынам, гісторыя ўзброенай барацьбы нa тэрыторыі Браслаушчыны абмяжоўваецца звесткамі аб дзейнасці трох невялікіх атрадаў. Паўстанне тут нe набыло масавага характару, як у некаторых іншых месцах Беларусі і Літвы. Прычына гэтага нe ляжыць на паверхні. Яна патрабуе глыбокага і грунтоўнага аналіза сітуацыі ў рэгіёне. Аднак справа, зробленая тымі нямногімі, хто стаў у паўстанцкія шарэнгі дзеля волі, незалежнасці, дэмакратыі велізарныя і таму памяць аб ix перажыве стагоддзі.

А. Панцялейка.